БЕЛ Ł РУС

У пасажыра на станцыі метро знайшлі самаробны меч для гістарычных баёў. Цяпер яго будуць судзіць

18.11.2026 / 21:16

Nashaniva.com

На станцыі мінскага метро «Фрунзенская» супрацоўнікі службы бяспекі знайшлі ў аднаго з пасажыраў самаробныя меч і нож. Абодва прадметы прызначаліся для заняткаў гістарычнымі баямі. Аднак экспертыза паказала, што меч з'яўляецца халоднай зброяй.

Фота: Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз

Прадметы канфіскавалі ў верасні 2026 года падчас агляду рэчаў пасажыра. Паводле знешняга выгляду і канструкцыі меч нагадваў мадэль «Каралінг турнірны». Спецыялісты аднеслі яго да халоднай зброі колюча-сечнай дзеяння.

Нож таксама меў канструктыўныя асаблівасці, падобныя да халоднай зброі, аднак эксперты не сталі адносіць яго да гэтай катэгорыі.

За незаконнае нашэнне або перавозку халоднай зброі прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць. Матэрыялы праверкі перадалі ў суд.

Падобны выпадак адбыўся ў красавіку гэтага года на станцыі метро «Пралетарская». Тады падчас агляду ў двух пасажыраў знайшлі тры нажы, два з якіх эксперты прызналі халоднай зброяй.

Раней у мінскім метро таксама затрымалі 20‑гадовага хлопца праз незвычайны аксесуар для касцюма на Хэлаўін. Малады чалавек узяў у бабулі кій, каб дапоўніць вобраз рок-музыканта Озі Осбарна. Аднак падчас праверкі супрацоўнікі метро выявілі ўнутры кія клінок.

Чытайце таксама:

У мінскае метро маладзён хацеў зайсці з небяспечным кіем

У мінскім метро расказалі, што рабіць у выпадку падзення на рэйкі

У мінскім метро патлумачылі прынцып працы аўтаматычных дзвярэй на Зеленалужскай лініі

Каментары да артыкула