У Гродне выбухнуў газ у гаражы, абрынуліся перакрыцці і сцяна
Паведамленне пра ўзгаранне на тэрыторыі гаражнага кааператыва на вуліцы Зорнай у Гродне ратавальнікі атрымалі 18 лістапада ўвечары.
Скрыншот з відэа
Калі падраздзяленні МНС прыбылі на месца, гаражны бокс і легкавы аўтамабіль, які знаходзіўся ўнутры, ужо былі ахопленыя агнём.
Высветлілася, што адбылася ўспышка пароў газа-паветранай сумесі, пасля чаго разгарэўся агонь. Таксама абрынуліся дзве пліты перакрыцця і задняя сцяна гаража.
Ратавальнікі ліквідавалі пажар.
У выніку здарэння пацярпеў мужчына. Яго шпіталізавалі.