БЕЛ Ł РУС

Трамп і Пуцін сустрэліся на палях саміта АТЭС

19.11.2026 / 07:46

Nashaniva.com

«Хто гэта? Гэта мой сябра», — сказаў Трамп, ідучы да Пуціна.

Скрыншот відэа 

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін сустрэўся з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам на палях саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АТЭС) у Шэньчжэне, паведаміла прэс-служба Крамля.

Трамп заявіў, што яны даўно ведаюць адзін аднаго, і выказаў спадзяванне, што сустрэча прынясе «шмат цудоўнага» або стане пачаткам чагосьці добрага. Ён таксама назваў Пуціна «сваім сябрам» і выказаў надзею на «прадуктыўную сустрэчу».

Сустрэча доўжылася 40 хвілін.

Памочнік прэзідэнта Юрый Ушакоў раней заяўляў, што, акрамя трохбаковых перамоваў з удзелам Пуціна, Трампа і старшыні КНР Сі, расійскі лідар у рамках саміту АТЭС можа правесці двухбаковую сустрэчу з Трампам.

Паводле слоў Ушакова, падрыхтоўка да сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і ЗША абмяркоўвалася падчас нядаўняга візіту ў Маскву зяця амерыканскага лідара Джарэда Кушнера і спецпасланніка Трампа Стыва Уіткафа. У ходзе абмеркаванняў былі ўзгодненыя некаторыя пытанні, у тым ліку ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне, а таксама адпаведныя прапановы Расіі і ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула