БЕЛ Ł РУС

Зяленскі заявіў, што Трамп і Сі здольныя прымусіць Пуціна спыніць вайну

19.11.2026 / 07:59

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны заявіў, што ЗША і Кітай маюць дастаткова ўплыву, каб прымусіць кіраўніка Крамля Пуціна спыніць вайну. Пра гэта Зяленскі заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу NBC News, паведамляе «Украінская праўда»

Фота: Win McNamee/Getty Images

Паводле слоў Зяленскага, вайна пачынаецца на полі бою, і «любы прагрэс на шляху да міру магчымы толькі пры ўмове спынення агню на полі бою».

Акрамя таго, ён дадаў, што Кітаю і ЗША хопіць уплыву, каб завяршыць вайну. На думку Зяленскага, гэтыя краіны маюць дастаткова магчымасцяў, каб спыніць Пуціна «падчас адной сустрэчы».

«Калі Кітай і ЗША ўвядуць санкцыі або заявяць, што ўвядуць іх, спыняць экспарт і імпарт паміж Расіяй і гэтымі краінамі — гэта будзе канец вайны», — сказаў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Трамп і Пуцін сустрэліся на палях саміта АТЭС

Сі не дазволіў Пуціну стаць побач з сабой і Трампам на агульным фота саміта АЦЭС

Каментары да артыкула