Трамп пасля сустрэчы з Пуціным сустрэўся з Сі
«У нас са старшынёй Сі склаліся выдатныя асабістыя адносіны», — сказаў прэзідэнт ЗША.
Фота: Win McNamee/Getty Images
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і старшыня КНР Сі Дзіньпін пачалі двухбаковую сустрэчу на палях саміту АЦЭС у Шэньчжэне, піша CCTV.
На пачатку сустрэчы Трамп высока ацаніў асабістыя адносіны з кітайскім лідарам.
«У нас са старшынёй Сі склаліся выдатныя асабістыя адносіны. Некаторым гэта не падабаецца, калі яны чуюць такое, але я гэтаму вельмі рады», — сказаў прэзідэнт ЗША.
Ён таксама адзначыў, што іх сяброўства мацнее.
«Маё сяброўства з Сі Дзіньпінам становіцца ўсё больш цесным. Гэта было сапраўды дзіўна», — заявіў Трамп.
Перад гэтым Трамп сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. Гутарка працягвалася менш за гадзіну. У пачатку сустрэчы Трамп таксама назваў Пуціна сваім сябрам.
Чытайце таксама:
Трамп і Пуцін сустрэліся на палях саміта АТЭС
Трамп і Пуцін абмяркоўвалі вайну ва Украіне
Зяленскі заявіў, што Трамп і Сі здольныя прымусіць Пуціна спыніць вайну