Маск абвінаваціў Зяленскага ў хлусні наконт Starshield
«Не прасіце мяне як прыватную асобу прымаць рашэнні пра забойствы, якія часам прыводзяць да гібелі невінаватых людзей», — заявіў ён.
Фота: Adam Gray/Getty Images for The New York Times
Ілан Маск абвінаваціў Уладзіміра Зяленскага ў хлусні адносна абмежаванняў Starshield і заявіў, што Украіна насамрэч хоча выкарыстоўваць грамадзянскую сетку Starlink для наступальных аперацый, паведамляе РБК-Украіна.
«Не прасіце мяне як прыватную асобу прымаць рашэнні пра забойствы, якія часам прыводзяць да гібелі невінаватых людзей», — заявіў ён.
Маск таксама пацвердзіў, што ў камерцыйнай сетцы Starlink дзейнічае абмежаванне хуткасці руху тэрміналаў. Паводле слоў Маска, парог адпавядае максімальнай дазволенай хуткасці руху на ўкраінскіх дарогах — каля 80 міль у гадзіну, або 129 км/г.
Прадпрымальнік сцвярджае, што гэтае правіла дзейнічае з пачатку поўнамаштабнай вайны і апошнім часам не змянялася.