БЕЛ Ł РУС

Кушнер і Уіткаф кіруюцца ў Берлін на перамовы з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі

19.11.2026 / 12:52

Nashaniva.com

Паводле слоў Кушнера, іх прыярытэтамі будуць умацаванне каардынацыі з Украінай і Еўропай.

Джарэд Кушнер, Стыў Уіткаф і Уладзімір Зяленскі падчас сумеснай прэс-канферэнцыі ў Кіеве, 6 верасня 2026 года. Фота: AP Photo / Francisco Seco

Спецпасланнікі Трампа Джарэд Кушнер і Стыў Уіткаф накіроўваюцца ў Берлін на перамовы з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі.

Паводле слоў Кушнера, іх прыярытэтамі будуць умацаванне каардынацыі з Украінай і Еўропай, праца над «адзінай пазіцыяй па ключавых элементах доўгатэрміновага міру», а таксама падрыхтоўка парадку дня і фармату наступнага раўнда перамоў па Украіне.

«Мы таксама разгледзім, як важная праца «кааліцыі ахвочых» можа паспрыяць пасляваенным дамоўленасцям у сферы бяспекі, у тым ліку надзейным гарантыям для Украіны і больш шырокай аснове, якая ўмацуе стабільнасць Еўропы і знізіць рызыку канфлікту ў будучыні», — напісаў Кушнер у X.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула