БЕЛ Ł РУС

Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў

19.11.2026 / 11:11

Nashaniva.com

На працягу трох гадоў ён змагаўся з ракам костак.

Памёр стэндап-комік Элдос Алмазоў. Яго сэрца не вытрымала падчас аперацыі. На працягу трох гадоў ён змагаўся з ракам костак, піша Mash.

Элдос нарадзіўся ў Кыргызстане, выступаў у Расіі, дайшоў да паўфіналу шостага сезона шоу «Адкрыты мікрафон» у камандзе Аляксея Шчарбакова і ўдзельнічаў у «Вялікім шоу».

Рост артыста складаў 130 см праз рэдкае генетычнае захворванне — гіпафізарны нанізм. Ён перастаў расці прыкладна ва ўзросце 10 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула