БЕЛ Ł РУС

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньчжэне

19.11.2026 / 11:40

Nashaniva.com

Трое лідараў сядзяць за сталом перамоваў без сваіх дэлегацый. Пуціна пасадзілі па правую руку ад Сі Дзіньпіна, а Трампа — па левую.

Сустрэча Пуціна, прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і старшыні КНР Сі Дзіньпіна пачалася на палях саміту АЦЭС.

«Заязджалі адпачыць. Зараз праходзіла двухбаковая сустрэча Трампа з Сі Дзіньпінам, — сказаў Дзмітрый Пяскоў. — Цяпер ужо будзе трохбаковая сустрэча»

Дональд Трамп заявіў, што ім ёсць што абмеркаваць, і што «на нас, як на лідарах трох найбуйнейшых краін, ляжыць вялікая адказнасць».

Пуцін сказаў, што тры дзяржавы аб'ядноўвае не толькі статус краін-пераможцаў у Другой сусветнай вайне, але, галоўнае, сумесная адказнасць за падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі.

«Безумоўна, нам варта абмеркаваць і глабальныя, і рэгіянальныя эканамічныя сувязі, харчовую і энергетычную бяспеку. У нашых краін шмат супадальных інтарэсаў у пытаннях урэгулявання рэгіянальных канфліктаў, у тым ліку, вядома, канфлікту ва Украіне. Мы гаварылі пра гэта яшчэ ўчора са старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі, а сёння па ініцыятыве прэзідэнта Злучаных Штатаў надалі гэтай тэме шмат увагі падчас двухбаковай сустрэчы», — заявіў кіраўнік Расіі.

Чытайце таксама:

Трамп і Пуцін сустрэліся на палях саміта АЦЭС

Зяленскі заявіў, што Трамп і Сі здольныя прымусіць Пуціна спыніць вайну

Трамп і Пуцін абмяркоўвалі вайну ва Украіне

Трамп пасля сустрэчы з Пуціным сустрэўся з Сі

Каментары да артыкула