БЕЛ Ł РУС

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі

19.11.2026 / 11:42

Nashaniva.com

Дзесяць дзён у пяцізоркавым гатэлі на штучным востраве Палм-Джумейра, нумар з балконам і ложкам кінг-сайз. Як адпачыла сям’я Вікторыі Дзятлавай (Лукашэнкі), высветліла «Бюро». Выданне таксама даведалася імя першага праўнука Лукашэнкі: яго завуць Іван, цяпер яму чатыры гады.

Дзмітрый Дзятлаў і Вікторыя Дзятлава (Лукашэнка)

Сям’я ўнучкі Аляксандра Лукашэнкі выбрала гатэль W Dubai — The Palm на штучным востраве Палм-Джумейра. Дзмітрый Дзятлаў забраніраваў тур у канцы жніўня 2025 года і аплаціў яго двума пераводамі.

Гатэль W Dubai — The Palm, ААЭ. Крыніца: expedia.com

У кошт уваходзілі пералёт з Мінска ў Дубай і назад, пражыванне з 8 па 18 кастрычніка і двухразовае харчаванне.

Дзятлавы забраніравалі нумар Wonderful плошчай 50 квадратных метраў з вялікім ложкам і балконам.

У гатэлі ёсць уласны пясчаны пляж, басейны, бар у басейне, джакузі, спа і трэнажорная зала. Таксама там працуе рэстаран Akira Back, згаданы ў гідзе «Мішлен».

Кампанію на адпачынку сям’і Дзятлавых склалі сябры.

Кастрычнік 2025 года. Дзмітрый Дзятлаў (справа) з сябрам (злева) у рэстаране Akira Back у гатэлі W Dubai — The Palm

Пуцёўка была аформленая на двух дарослых і дзіця. Паводле інфармацыі «Бюро», сына Дзятлавых — першага праўнука Лукашэнкі — завуць Іван, цяпер яму чатыры гады.

Вікторыя Дзятлава ў 2022 годзе пайшла ў дэкрэтны адпачынак, а ў лютым 2024‑га выйшла на працу ў МЗС, дзе атрымала пасаду другой сакратаркі.

Яе муж, паводле расследавання «Бюро», працуе ў структурах рыбнага холдынга «Марскія сезоны» Людмілы Няронскай — сяброўкі сям’і старэйшага сына Лукашэнкі — Віктара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула