Сі заклікаў Кітай, Расію і ЗША падаць прыклад астатняму свету, супрацоўнічаючы ў вырашэнні глабальных праблем
На трохбаковай сустрэчы з Пуціным і Трампам на палях саміту АЦЭС у Шэньчжэне старшыня КНР заявіў, сучасны свет — гэта ўжо не «сукупнасць адасобленых астравоў».
Па словах Сі Дзіньпіна. чалавецтва жыве ў адзінай «глабальнай вёсцы», дзе «лёсы ўсіх людзей узаемазвязаныя». Таму на такія краіны, як Расія, Кітай і ЗША, ускладаецца «асаблівая адказнасць».
Сі дадаў, што ў апошнія гады Кітай прасоўвае такую мадэль адносін паміж вялікімі дзяржавамі, якая «характарызуецца мірным суіснаваннем, усеагульнай стабільнасцю і збалансаваным развіццём, а таксама прыносіць карысць як самім удзельнікам, так і свету ў цэлым».
Чытайце таксама:
Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньчжэне
Трамп і Пуцін сустрэліся на палях саміта АЦЭС