«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным
Допіс з’явіўся 19 лістапада ў акаўнце Туска ў X. Ні Трампа, ні Пуціна польскі прэм’ер у ім не згадаў.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск апублікаваў кароткі допіс на фоне перамоў Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна ў Кітаі: «Божа, барані нас ад такіх сяброў». Перад сустрэчай амерыканскі прэзідэнт назваў кіраўніка Расіі сваім сябрам.
Допіс з’явіўся ў акаўнце Туска ў X. Ні Трампа, ні Пуціна польскі прэм’ер у ім не згадаў.
Але яго словы можна лёгка звязаць з прывітаннем прэзідэнтаў ЗША і РФ. Падыходзячы да Пуціна перад перамовамі, Трамп сказаў журналістам, паказваючы на таго: «Хто гэта? Гэта мой сябар». Пасля ён паціснуў расійскаму прэзідэнту руку.
Сустрэча адбылася на палях саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва. Пасля асобных перамоў Трамп і Пуцін далучыліся да першай трохбаковай сустрэчы з кіраўніком Кітая Сі Дзіньпінам.