Дзясяткі дамоў засталіся без ацяплення і гарачай вады ў каля станцыі метро «Акадэмія навук» праз аварыю
На месцы ўжо працуюць дзве аварыйна-аднаўленчыя брыгады.
Сёння камунальныя службы выявілі пашкоджанне на адным з участкаў цеплавой сеткі ў Першамайскім раёне сталіцы, паведамляе тэлеграм-канал Мінскэнерга. На месцы ўжо працуюць дзве аварыйна-аднаўленчыя брыгады.
Пашкоджанне выявілі на ўчастку цеплавой сеткі ў Першамайскім раёне Мінска. На месцы ўжо задзейнічаныя дзве аварыйна-аднаўленчыя брыгады.
Пакуль спецыялісты ліквідуюць прарыў, падачу ацяплення і гарачага водазабеспячэння часова спынілі ў шэрагу жылых дамоў і будынкаў:
— вул. Акадэмічная: № 3, 7, 11, 11а, 11б, 13, 17, 23;
— вул. Сурганава: № 3, 5, 5а, 7а, 13а;
— пр-т Незалежнасці: № 72, 72а, 74, 76, 76а, 78, 78а, 80;
— вул. Валгаградская: № 15, 15а, 17, 19, 19а, 21, 21б, 23, 25, 25а, 25б.
Паводле прагнозаў энергетыкаў, рамонтныя работы павінны завяршыцца сёння да 18:00. Пасля гэтага ацяпленне і гарачую ваду вернуць у кватэры.