Перамовы Трампа, Пуціна і Сі працягваліся паўтары гадзіны
Ніякіх заяваў па сканчэнні сустрэчы яны не зрабілі.
Фота: Kremlin.ru
Перамовы лідараў Расіі, ЗША і Кітая — Уладзіміра Пуціна, Дональда Трампа і Сі Дзіньпіна— на палях саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС) у кітайскім Шэньчжэні працягваліся паўтары гадзіны, паведамляе РБК.
Сустрэча пачалася на дзве гадзіны пазней, чым планавалася.
Перамовы прайшлі ў гасцінічным комплексе Kylin Villa.
Сі, Трамп і Пуцін не зрабілі сумесных заяваў для СМІ пасля трохбаковай сустрэчы.
Сумесная заява будзе апублікаваная на працягу гадзіны, паведаміла крыніца на перамовах агенцтву «Інтэрфакс».
Лідары ЗША і Расіі ўжо пакінулі саміт АЦЭС.
Чытайце таксама:
Трамп пра вайну ва Украіне: Мы хацелі б пакласці канец гэтаму канфлікту
Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць у свеце і знішчыць ядзерную зброю