БЕЛ Ł РУС

Лаўрова спыталі, ці ўдаліся перамовы Пуціна з Трампам і Сі. Адказ быў няўцямным ВІДЭА

19.11.2026 / 13:43

Nashaniva.com

«А вы чаму пытаецеся?»

Фота: Getty Images

Пытанне «Ці ўдаліся перамовы?» міністру задаў карэспандэнт УДТРК Павел Зарубін. Лаўроў сам удзельнічаў у сустрэчы, але адказаў ён пытаннем на пытанне.

«Прэзідэнт праводзіў перамовы, ну як вы думаеце? Прэзідэнт праводзіў [перамовы]. Вы чаму пытаецеся, удаліся ці не?» — адказаў ён.

На гэтай думцы — якія могуць быць пытанні, калі перамовы праводзіў сам прэзідэнт, — дыялог міністра з крамлёўскім пулам завяршыўся.

Трохбаковая сустрэча лідараў Расіі, ЗША і Кітая прайшла 19 лістапада на палях саміту АЦЭС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула