У Мінску ў наземным грамадскім транспарце можна аплаціць праезд банкаўскай карткай
Пакуль сістэма працуе ў тэставым рэжыме.
Фота Onliner.by
Сёння ў наземным грамадскім транспарце Мінска запусцілі аплату праезду банкаўскай карткай. Пакуль яна працуе ў тэставым рэжыме, паведамілі ў «Мінсктрансе».
«У наземным гарадскім транспарце, абсталяваным валідатарамі з ВК-экранам, у тэставым рэжыме запрацавала бескантактная аплата праезду банкаўскімі карткамі».
У «Мінсктрансе» просяць пасля прыкладання карткі да валідатара абавязкова дачакацца пацвярджэння і пераканацца, што аплата прайшла паспяхова.