БЕЛ Ł РУС

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

19.11.2026 / 13:58

Nashaniva.com

Кітай, ЗША і Расія апублікавалі супольную заяву па выніках трохбаковага саміту ў Шэньджэні. 

Уладзімір Пуцін, Сі Дзіньпін, Дональд Трамп. Фота: Sergei Bobylev/Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

У дэкларацыі не згаданыя войны ва Украіне і Іране або іншыя пытанні, якія маглі б сведчыць пра шырокія дамоўленасці паміж краінамі, накшталт тых, што былі дасягнутыя па выніках канферэнцыі ў Ялце ў 1945 годзе. Пры гэтым усе бакі пагадзіліся ў асуджэнні дзейнасці Міжнароднага крымінальнага суда, які выдаў ордар на арышт Пуціна.

«Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін, старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Дзіньпін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп правялі сустрэчу ў Шэньджэні 19 лістапада 2026 года. Кіраўнікі дзяржаў Расіі і ЗША выказалі падзяку Кітаю за арганізацыю і правядзенне гэтага гістарычнага трохбаковага саміту. Кіраўнікі трох дзяржаў грунтоўна абмяняліся думкамі адносна бягучай міжнароднай сітуацыі і пацвердзілі сваю прыхільнасць падтрыманню стратэгічнай стабільнасці і міжнароднай бяспекі.

1. Будучы пастаяннымі членамі Савета Бяспекі ААН, Расія, Кітай і ЗША выказалі прыхільнасць рэфармаванню ААН, каб арганізацыя магла больш эфектыўна рэагаваць на глабальныя выклікі і адпавядаць сваёй асноўнай місіі ў галіне міжнароднага міру і бяспекі.

2. Тры дзяржавы плануюць павялічыць вытворчасць і пастаўкі прадуктаў нафтаперапрацоўкі на карысць усіх краін. Яны пацвердзілі важнасць стабільных паставак энергарэсурсаў.

3. Кіраўнікі трох дзяржаў адзначылі, што прынцып згоды дзяржаў і захаванне імунітэтаў афіцыйных прадстаўнікоў дзяржаў маюць асноватворнае значэнне, і пагадзіліся з тым, што Міжнародны крымінальны суд і іншыя аналагічныя структуры не павінны злоўжываць сваімі паўнамоцтвамі.

4. Кіраўнікі трох дзяржаў пацвердзілі, што ў ядзернай вайне не можа быць пераможцаў і яна ніколі не павінна быць развязаная. Тры краіны будуць весці дыялог па пытаннях зніжэння ядзерных рызык і прадухілення распаўсюджвання ядзернай зброі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула