БЕЛ Ł РУС

«Я адчуваю сябе дурнем». Ілан Маск пашкадаваў пра грошы, што аддаў на падтрымку рэспубліканцаў

19.11.2026 / 14:26

Nashaniva.com

Заснавальнік SpaceX шкадуе, што выдаткаваў каля 446 мільёнаў даляраў на падтрымку кандыдатаў ад Рэспубліканскай партыі на прамежкавых выбарах у ЗША. Пасля паражэння рэспубліканцаў ён прызнаў, што выдаткаваў бы на кампанію значна менш грошай, калі б мог павярнуць час назад.

Ілан Маск. Фота: David Paul Morris / Bloomberg via Getty Images

«Я адчуваю сябе дурнем праз тое, што выдаткаваў столькі грошай і амаль нічога не атрымаў узамен», — сказаў Маск у інтэрв'ю журналісту Эндру Росу Соркіну на саміце DealBook, піша BILD.

Паводле яго слоў, амерыканскія выбары паказалі, што дамагчыся перамогі аднымі грашыма немагчыма.

Маск стаў найбуйнейшым прыватным донарам гэтых выбараў. Асабліва буйныя сумы ён накіраваў на кампаніі ў Тэхасе, дзе знаходзяцца штаб-кватэры яго кампаній Tesla і SpaceX.

Аднак рэспубліканцы страцілі месцы ў Кангрэсе, а ў самім Тэхасе прайгралі ключавыя выбарчыя гонкі: дэмакрат Джэймс Таларыка перамог на выбарах у Сенат, а Джына Інахоса — на губернатарскіх выбарах.

Пасля паражэння рэспубліканцаў Маск таксама паспрабаваў дыстанцыявацца ад руху MAGA, звязанага з Дональдам Трампам. Ён назваў сябе памяркоўным палітыкам і заявіў, што не прытрымліваецца слепа праграмы Рэспубліканскай партыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула