БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Аўстраліі падчас пасяджэння з Пуціным запатрабаваў ад яго неадкладна спыніць «сваю вайну»

19.11.2026 / 14:55

Nashaniva.com

Ён зрабіў гэта падчас пленарнага пасяджэння саміту ў прысутнасці Дональда Трампа і Сі Дзіньпіна.

Энтані Альбанэзэ. Фота: Ng Han Guan/POOL AP via AP

Прэм'ер-міністр Аўстраліі Энтані Альбанэзэ на саміце АЦЭС у Кітаі публічна запатрабаваў ад Уладзіміра Пуціна неадкладна спыніць вайну ва Украіне. Ён зрабіў гэта падчас пленарнага пасяджэння саміту ў прысутнасці Дональда Трампа і Сі Дзіньпіна.

У сваім выступленні Альбанэзэ заявіў, што дыскусіі на саміце АЦЭС «павінны быць накіраваныя на павышэнне прадказальнасці, ліквідацыю перабояў у ланцужках паставак і падтрымку адкрытага гандлю, заснаванага на выразных правілах».

Галоўнымі прычынамі збояў у сусветным гандлі Альбанэзэ назваў канфлікты ва Украіне і на Блізкім Усходзе.

«Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб пакласці ім канец. Канфлікт на Блізкім Усходзе спрыяе росту інфляцыі ва ўсім свеце і ўзмацняе ціск на кошт жыцця ў нашых краінах», — заявіў аўстралійскі прэм'ер.

Потым Альбанэзе спыніўся на вайне ва Украіне.

«Я хачу непасрэдна звярнуцца да прэзідэнта Пуціна: спыніце сваю вайну. Спыніце яе неадкладна», — заявіў ён.

Падчас выступлення Альбанэзэ Пуцін сядзеў, апусціўшы позірк, паведамляе выданне Brisbane Times.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула