БЕЛ Ł РУС

Лявон Вольскі прэзентаваў кліп на песню «Лекар ачуняй» ВІДЭА

19.11.2026 / 15:13

Nashaniva.com

Гэта песня з праекта «Эмігранты», што пабачыў свет у 2023 годзе. «Спачатку памажам, а потым укольчык», — спяваецца ў песні.

«Сёння — прэм’ера нашага кліпа на песню «Лекар ачуняй» з праекту «Эмігранты». Абсурдовая песня і настолькі ж абсурдовы кліп, пра які мы ўжо паспелі атрымаць водгук, што «гэта так дзіўна, што ажно файна!», — напісаў Лявон Вольскі ў сваім фэйсбуку.

«У гэтую нядзелю, 22 лістапада, у Вільні мы з вамі сустрэнемся на канцэрце ў… бары «Паліклініка». А терапеўтычныя песні разам са мной будуць выконваць Павал Аракелян і Маргарыта Ляўчук», — дадаў Лявон Вольскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула