Сабаленка схадзіла на матч НБА паміж «Лэйкерс» і «Джаз». «Лэйкерс» прайгралі пасля дзевяці перамог запар
Трэцяя ракетка свету ўчора наведала матч НБА паміж «Лос-Анджэлес Лэйкерс» і « Юта Джаз» у Лос-Анджэлесе, паведаміў інстаграм наймацнейшай баскетбольнай лігі свету.
Арына, калі на ёй спынялася відэакамера, ветліва махала ў яе.
«Юта» перамагла «Лэйкерс» 109:97, спыніўшы серыю клуба з Лос-Анджэлеса з дзевяці перамог запар
Самым выніковым гульцом сустрэчы стаў амерыканскі абаронца «Джаз» Кеёнтэ Джордж, які набраў 30 пунктаў і зрабіў 10 перадач.
Славенец Лука Дончыч, што гуляе за «Лэйкерс», набраў 29 балаў, зрабіў пяць падбораў і сем асістаў.