Выдалі працы Генадзя Цыхуна
У выдавецтве «Беларуская навука» пад адной вокладкай выйшлі навуковыя працы вядомага беларускага мовазнаўцы Генадзя Цыхуна (1936 — 2024)
У кнізе — даследаванні па балканаславянскай праблематыцы і па сумежных з ёй пытаннях арэальнай лінгвістыкі, этымалогіі беларускай лексікі, сувязяў славянскіх моў і інш. Артыкулы публікуюцца на беларускай, балгарскай, македонскай і рускай мовах, паведамляе «Суполка беларускіх пісьменнікаў».
Шукайце ў «Акадэмкнізе».