БЕЛ Ł РУС

З-пад Пінска на Валынь сёння заляцеў паветраны зонд. Украіна лічыць гэта наўмыснай аперацыяй

19.11.2026 / 19:14

Nashaniva.com

Паветраныя сілы УСУ і маніторынгавы канал «Рында маніторыць» паведамілі, што сёння каля 16‑й гадзіны паветраны шар парушыў мяжу паміж Беларуссю і Украінай і паляцеў у напрамку валынскага горада Любяшоў, піша «Флагшток».

Скрыншот з відэа

Па просьбе «Флагштока» ўкраінскі маніторынгавы канал «Рында маніторыць» апублікаваў траекторыю залёту шара. Спецыялісты канала мяркуюць, што шар быў абсталяваны адбівальнікам, каб яго было лягчэй выявіць радарамі супрацьпаветранай абароны.

Паводле даных украінскага тэлеграм-канала, залёт адбыўся з тэрыторыі Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. 

Як сведчаць сэрвісы надвор’я, у момант выяўлення шара вецер быў заходнім.

Чытайце таксама:

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай

Раніцай на Гомельшчыну зноў заляцела расійская «Бандэроль»

Пачасціліся залёты ў Беларусь расійскіх ударных дронаў

Каментары да артыкула