Паміж Віцебскам, Оршай і Смаленскам павялічаць колькасць цягнікоў
Паміж беларускімі Віцебскам і Оршай і расійскім Смаленскам плануюць павялічыць колькасць цягнікоў. Аб’ёмы прамых чыгуначных перавозак паміж гэтымі гарадамі ўжо нібыта ўтрая перавысілі запланаваныя паказчыкі. Пра гэта заявіў у Маскве губернатар Смаленскай вобласці Васіль Анохін.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Паводле слоў расійскага губернатара, бакі таксама падтрымліваюць далейшае развіццё чыгуначных зносін у напрамку Магілёва.
Акрамя таго, дасягнутыя дамоўленасці з Расійскімі чыгункамі аб павелічэнні колькасці цягнікоў і абнаўленні рухомага саставу, каб зрабіць паездкі больш камфортнымі для пасажыраў.
Чытайце таксама:
Электрычку са Смаленска да Оршы плануюць падоўжыць да Магілёва
Цягнікі з Мінска сталі спыняцца ў Маскве на новым вакзале
1 верасня на Гомельшчыне быў збой у працы пасажырскіх цягнікоў. Прычынай стаў выбух у Расіі