Мінскія ўлады патлумачылі ажыятажны попыт на квіткі ў цырк
У Мінгарвыканкаме патлумачылі ажыятажны попыт на квіткі на навагоднія прадстаўленні ў Белдзяржцырку. Па словах начальніцы ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Кацярыны Лучынай, падобная сітуацыя паўтараецца кожны год.
Фота: «Мінск-Навіны»
Калі летась у цырку адбыліся 64 навагоднія прадстаўленні, то сёлета іх колькасць павялічылі прыкладна да 80. Цяпер у святочныя дні выступленні нярэдка праходзяць па тры разы на дзень.
Высокі попыт тлумачыцца тым, што квіткі набываюць не толькі мінчукі, але і жыхары іншых рэгіёнаў Беларусі. Акрамя таго, на навагоднія і калядныя святы ў Мінск прыязджае шмат турыстаў, якія таксама хочуць наведаць цырк.
Па словах Кацярыны Лучынай, павялічыць колькасць прадстаўленняў яшчэ больш немагчыма: такі графік быў бы занадта складаным для акрабатаў і жывёл, задзейнічаных у цыркавых нумарах.
Тым, хто не здолеў набыць квіткі ў цырк, прапануюць наведаць навагоднія дзіцячыя спектаклі ў гарадскіх тэатрах. Акрамя таго, з 25 снежня па 4 студзеня на тэрыторыі Верхняга горада двойчы на дзень будуць ладзіць бясплатныя дзіцячыя пастаноўкі.
Чытайце таксама:
«Тры шэрагі зніклі за долю секунды». Беларусы зноў не могуць патрапіць на навагоднія шоу ў цырку
Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах