БЕЛ Ł РУС

Расія нанесла новы масіраваны ракетны ўдар, у Кіеве пашкоджаныя тры масты

20.11.2026 / 07:57

Nashaniva.com

Ракетная атака працягваецца: крылатыя ракеты, выпушчаныя расійскімі войскамі з Чорнага мора рухаюцца ў бок заходняй Украіны.

Фота: УНІАН

Расія раніцай у пятніцу нанесла новы масіраваны ракетны ўдар па Кіеве і іншых гарадах і абласцях Украіны. У Кіеве, як паведаміў мэр сталіцы, зафіксаваныя траплянні па трох мастах праз Дняпро.

«У выніку балістычнай атакі на сталіцу пашкоджаны Падольска-Васкрасенскі мостапераход. Рух з правага на левы бераг па ім цяпер закрыты», — паведаміў у сацыяльных сетках мэр Віталь Клічко.

Акрамя таго, паводле яго слоў, пашкоджаны Дарніцкі мост, зафіксавана новае траплянне ў Паўднёвы мост, а таксама траплянне ў яшчэ адзін «аб’ект крытычна важнай інфраструктуры», піша Бі-бі-сі.

На Паўднёвым мосце, як паведаміў Клічко, рух застаецца «ў абмежаваным рэжыме» — толькі з левага берага на правы, з абмежаваннямі па масе аўтамабіляў.

Тым часам ракетная атака працягваецца: крылатыя ракеты, выпушчаныя расійскімі войскамі з Чорнага мора, як паведамляюць маніторынгавыя каналы, рухаюцца ў бок заходняй Украіны. З усходу і поўначы ў паветраную прастору краіны ўвайшлі крылатыя ракеты, выпушчаныя стратэгічнымі бамбавікамі. Акрамя таго, працягваюцца пускі балістычных ракет па Кіеве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула