«Псіхалагічна гэта цяжка»: Трамп адказаў, ці ўдасца дамагчыся ядзернага раззбраення з Кітаем і Расіяй
Пасля трохбаковага саміту з лідарамі Кітая і Расіі ў кітайскім горадзе Шэньджэнь 19 лістапада прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што дасягнуць узаемнай дамоўленасці аб абмежаванні ядзернай зброі будзе складана, аднак ён працягне працаваць у гэтым кірунку.
Дональд Трамп, Andrew Harnik / Getty Images
«Мне падабаецца сама канцэпцыя (ядзернага раззбраення), але што тычыцца непасрэдна перамоваў — для мяне як прэзідэнта гэта вельмі складаная задача», — сказаў Трамп у інтэрв'ю Reuters па тэлефоне, вяртаючыся з Кітая ў Вашынгтон.
Таксама, паводле слоў Трампа, кітайскі лідар Сі Дзіньпін у цэлым падтрымлівае ідэю абмежавання ядзернай зброі.
Аднак прэзідэнт ЗША разумее, чаму ўвасобіць яе ў жыццё можа быць няпроста: «Вельмі складана сказаць камусьці: «У нас ёсць 4000 адзінак ядзернай зброі, мы адмовімся ад паловы». Гэта цяжка зрабіць».