БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік «Масада» заклікаў ЗША аднавіць удары па Іране

20.11.2026 / 08:18

Nashaniva.com

Раман Гофман правёў у Вашынгтоне сустрэчу з прадстаўнікамі адміністрацыі Дональда Трампа.

Раман Гофман, фота Wikimedia Commons 

Кіраўнік «Масада»: урааджэнец беларускага Мазыра Раман Гофман заклікаў ЗША аднавіць удары па Іране, піша WSJ.

Краўнік ізраільскай службы знешняй разведкі Раман Гофман правёў у Вашынгтоне сустрэчу з прадстаўнікамі адміністрацыі Дональда Трампа, сярод якіх быў дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф.

Гофман прадставіў амерыканскаму боку разведвальныя даныя аб ядзернай праграме Тэгерана і выступіў за правядзенне новай шматдзённай кампаніі ўдараў па Іране.

Паводле звестак выдання, прэзідэнт ЗША пакуль разглядае магчымыя варыянты далейшых дзеянняў у дачыненні да Тэгерана.

Чытайце таксама:

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Каментары да артыкула