Трамп заклікаў еўрапейскіх лідараў і Зяленскага заключыць перамір'е з Пуціным
У чацвер прэзідэнт ЗША, вяртаючыся з Кітая, патэлефанаваў з борта самалёта ў Берлін, дзе праходзіла сустрэча яго прадстаўнікоў Джарэда Кушнера і Стыва Уіткафа Уладзімірам Зяленскім і так званай «кааліцыяй ахвотных», у якую ўваходзяць еўрапейскія краіны, піша Washington Post.
Дональд Трамп. Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images
Падчас размовы ён заявіў, што Уладзімір Пуцін імкнецца да міру. Ён заклікаў іх заключыць пагадненне з Крамлём, каб яны маглі накіраваць грошы, якія цяпер трацяць на падтрымку Украіны, на ўласныя патрэбы. Пра гэта WP паведамілі чатыры чалавекі, знаёмыя з ходам сустрэчы.
Трамп, які ў чацвер правёў дзве асобныя сустрэчы з Пуціным у Шэньджэне, заявіў, што большую частку часу яны прысвяцілі абмеркаванню Украіны. Паводле аднаго з суразмоўцаў, амерыканскі прэзідэнт сказаў, што Пуцін стаміўся ад вайны і цяпер гатовы да пагаднення, на якое яшчэ некалькі месяцаў таму не пагадзіўся б.
Падчас тэлефоннай размовы з удзельнікамі сустрэчы ў Еўропе Трамп параўнаў вайну ва Украіне з кровапраліццем падчас бітвы пры Гетысбергу падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША ў 1863 годзе.
Ён заявіў еўрапейскім лідарам, што яны трацяць на Украіну «мільярды і мільярды» даляраў, якія маглі б выдаткаваць на ўласныя «цудоўныя краіны».
На сустрэчы, да якой Трамп далучыўся па тэлефоне, яго прадстаўнікі Джарэд Кушнер і Стыў Уіткаф размаўлялі з саюзнікамі Кіева, якія аб'ядналіся ў так званую «кааліцыю ахвотных».
Адказваючы на пытанні пра выказванні прэзідэнта падчас сустрэчы, Уіткаф заявіў, што Трамп «даваў нам указанні зрабіць усё магчымае, каб спыніць гэтую вайну і падтрымаць гэтыя намаганні».
Чытайце таксама:
н