БЕЛ Ł РУС

Зяленскі прапанаваў размясціць амерыканскія і еўрапейскія войскі ва Украіне пасля заканчэння вайны

20.11.2026 / 09:04

Nashaniva.com

«Што будуць рабіць партнёры, калі — нават не «калі», а «пасля таго, як гэта адбудзецца» — Расія паспрабуе зноў напасці?» — задаўся пытаннем прэзідэнт Украіны.

Фота: consilium.europa.eu

ЗША і еўрапейскія краіны павінны размясціць свае войскі ва Украіне ў рамках гарантый бяспекі, якія амерыканскі бок прапануе зрабіць аналагічнымі артыкулу 5 Статута НАТА аб калектыўнай абароне. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, піша УНІАН.

«На мой погляд, часткай рэальных гарантый па прыкладзе артыкула 5 павінна стаць прысутнасць сіл і баз Злучаных Штатаў і еўрапейскіх партнёраў. Без гэтага, мяркую, наўрад ці можна казаць пра артыкул 5 ці нешта падобнае», — сказаў Зяленскі журналістам у Берліне.

Ён падкрэсліў, што Украіна зацікаўленая ў фізічнай прысутнасці амерыканскіх войскаў на сваёй тэрыторыі — па аналогіі з краінамі Блізкага Усходу, дзе ЗША маюць свае ваенныя базы.

Пры гэтым, паводле яго слоў, пакуль няма адзінага разумення таго, што будуць азначаць гарантыі бяспекі для Кіева без уступлення ў Паўночнаатлантычны альянс.

«Што будуць рабіць партнёры, калі — нават не «калі», а «пасля таго, як гэта адбудзецца» — Расія паспрабуе зноў напасці? Гэта павінна быць зразумела не толькі партнёрам, але і грамадству, інвестарам, якія прыйдуць ва Украіну. Ім патрэбныя дакладныя адказы», — адзначыў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула