Частка Кіева засталася без святла праз масіраваную атаку
Таксама вядома пра трох загінулых.
Фота: РБК-Украіна
Частка Кіева засталася без электрычнасці праз масіраваную атаку, паведамяе РБК-Украіна.
Гаворка ідзе пра жыхароў Пячэрскага, Саламянскага, Галасееўскага, Дняпроўскага і Дарніцкага раёнаў украінскай сталіцы.
У іншых раёнах Кіева дзейнічаюць экстранныя адключэнні электраэнергіі праз пашкоджанне абсталявання і перагрузку электрасетак.
Тым часам у Львоўскай, Закарпацкай і Івана-Франкоўскай абласцях уведзены аварыйныя адключэнні электраэнергіі праз атаку расійскіх войскаў на энергетычную інфраструктуру.
У выніку расійскага ўдару па Кіеве загінулі тры чалавекі, некалькі параненых.