Расіяне атакавалі чыгуначную станцыю ў Львове: двое загінулых, сем параненых
Удар прыйшоўся па білетным тэрмінале на станцыі.
Фота з тэлеграм-канала Ігара Зінкевіча
Два чалавекі загінулі, яшчэ як мінімум сямёра параненыя ў выніку расійскага ўдару па чыгуначнай станцыі ў Львове 20 лістапада, паведаміў кіраўнік Львоўскай абласной ваеннай адміністрацыі Максім Казіцкі.
Дэпутат Львоўскай гарадской рады Ігар Зінкевіч удакладніў, што расіяне трапілі ў білетны тэрмінал на станцыі. Ён таксама апублікаваў фота з месца здарэння.
Чытайце таксама:
Расія нанесла новы масіраваны ракетны ўдар, у Кіеве пашкоджаныя тры масты
Частка Кіева засталася без святла праз масіраваную атаку
Трамп заявіў еўрапейскім лідарам і Зяленскаму, што Пуцін імкнецца да міру