Украіна сёння збіла 79 крылатых ракет з 84, але не мае чым збіваць балістыку
Расія ўначы атакавала Украіну дронамі і ракетамі розных тыпаў.
Праца сіл СПА над Кіевам. Фота: Ivan Antypenko/Suspilne Ukraine/JSC «UA:PBC»/Global Images Ukraine via Getty Images
У ноч на 20 лістапада Расія атакавала Украіну балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М»/С-400, супрацькарабельнымі ракетамі «Цыркон», 84 крылатымі ракетамі паветранага і марскога базавання Х-101, «Калібр», «Іскандэр-К» і 404 ударнымі БПЛА тыпу Shahed (123 з іх — рэактыўныя), «Гербера» і дронамі-імітатарамі. Сілы СПА абясшкодзілі 372 цэлі, паведамляе «Суспільне» са спасылкай на Паветраныя сілы УСУ.
Балістычнымі ракетамі расіяне білі з Растоўскай, Бранскай і Курскай абласцей РФ, крылатыя ракеты запускалі з Валагодскай вобласці і акваторыі Чорнага мора, а дроны — з розных напрамкаў.
Паветраны напад адбівалі авіяцыя, зенітныя ракетныя войскі, падраздзяленні РЭБ і беспілотных сістэм, мабільныя агнявыя групы Сіл абароны Украіны.
Паводле папярэдніх звестак, па стане на 10:30, супрацьпаветранай абаронай збіта/падаўлена 372 цэлі:
- 3 балістычныя ракеты «Іскандэр-М»/С-400/«Цыркон»;
- 79 крылатых ракет Х-101, «Калібр»;
- 380 варожых БПЛА тыпу Shahed (102 з іх — рэактыўныя), «Гербера» і дронаў іншых тыпаў.
«Зафіксавана траплянне ракет і ўдарных БПЛА праціўніка ў 23 лакацыях, а таксама падзенне збітых цэляў (абломкаў) у 10 лакацыях. Атака працягваецца, у паветранай прасторы знаходзяцца некалькі варожых БПЛА», — паведамілі ў Паветраных сілах УСУ.
Чытайце таксама:
Расія нанесла новы масіраваны ракетны ўдар, у Кіеве пашкоджаныя тры масты
Зяленскі прапанаваў размясціць амерыканскія і еўрапейскія войскі ва Украіне пасля заканчэння вайны
Расіяне атакавалі чыгуначную станцыю ў Львове: двое загінулых, сем параненых
Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя