БЕЛ Ł РУС

Манету «Бацька» выпусціў Нацбанк

20.11.2026 / 12:35

Nashaniva.com

Нацбанк з панядзелка ўводзіць у абарачэнне памятныя манеты: «Бацька» серыі «Дрэва жыцця» і «Піліпка-сынок» серыі «Беларускія народныя казкі».

Манета «Бацька» будзе трох відаў, паведамляе Нацбанк.

Сярэбраная — наміналам 50 рублёў, масай 67,20 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 50,00 мм, тыражом 599 штук.

Сярэбраная — наміналам 20 рублёў, масай 33,65 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 38,61 мм, тыражом 1 600 штук.

Медна-нікелевая — наміналам 1 рубель, масай 20,00 г, дыяметрам 37,00 мм, тыражом 2 500 штук.

Манета «Піліпка-сынок» будзе двух відаў.

Сярэбраная — наміналам 50 рублёў, масай 62,20 г, пробай сплаву 999, дыяметрам 50,00 мм, тыражом 1 500 штук.

Медна-нікелевая — наміналам 1 рубель, масай 78,00 г, дыяметрам 50,00 мм, тыражом 3 000 штук.

Пра дату паступлення манет у продаж будзе паведамлена дадаткова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула