БЕЛ Ł РУС

Эстонія з 1 снежня закрывае мяжу з Расіяй

20.11.2026 / 13:37

Nashaniva.com

Урад Эстоніі прыняў рашэнне закрыць мяжу з Расіяй з 1 снежня. Улады могуць перагледзець рашэнне аб закрыцці мяжы з РФ праз паўгода.

Мост цераз Нарву паміж эстонскай Нарвай і расійскім Івангарадам. Фота: Wikimedia Commons

Пра механізм закрыцця мяжы расказалі сёння на прэс-канферэнцыі прэм’ер-міністр Эстоніі Крыстэн Міхал, міністр замежных спраў Маргус Цахкна, міністр унутраных спраў Ігар Тара і міністр рэгіянальнага развіцця і сельскай гаспадаркі Хендрык Ёханес Тэрас, піша Delfi.ee.

Абмежаванне будзе дзейнічаць на ўсіх пунктах пропуску на эстонска-расійскай аўтамабільнай мяжы: Нарва-1, Нарва-2, Койдула, Лухамаа і Саатсе.

Праз шэсць месяцаў урад ацэніць, ці неабходна змяняць уведзенае ў інтарэсах дзяржаўнай бяспекі і для забеспячэння грамадскага парадку абмежаванне.

Рашэнне ўрада датычыцца перамяшчэння людзей і транспартных сродкаў праз аўтамабільныя пункты пропуску. Чыгуначныя грузаперавозкі будуць ажыццяўляцца ў адпаведнасці з дзейнымі абмежаваннямі і наяўнымі магчымасцямі, а таксама пад строгім мытным кантролем.

«Варожая дзейнасць Расіі не змяншаецца. У Еўропе практычна ніхто не бачыць, каб Пуцін змяніў сваю пазіцыю і хацеў бы наладжваць кантакты з іншымі ў пазітыўным ключы», — заявіў Міхал.

Ён адзначыў, што да гэтага часу Эстонія рэагавала на паводзіны Расіі стрымана і ўзважана, але сітуацыя не палепшылася. Таму сёння кабінет міністраў прыняў рашэнне аб закрыцці сухапутнай мяжы з РФ з 7:00 1 снежня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула