БЕЛ Ł РУС

Украіна нанесла ўдар па штабе арміі ў Бярдзянску. Загінулі сямёра вайскоўцаў, у тым ліку сын генерала

20.11.2026 / 14:00

Nashaniva.com

Атака была здзейсненая з выкарыстаннем ракет і ўдарных дронаў.

У сераду быў нанесены камбінаваны ўдар па штабе 58‑й расійскай арміі, размешчаным у акупаваным Бярдзянску Запарожскай вобласці, паведамляе тэлеграм-канал «Дасье шпіёна».

У выніку ўдару загінулі 7 вайскоўцаў, яшчэ 12 атрымалі раненні.

Сярод загінулых — начальнік аддзела кадраў 58‑й арміі.

Таксама паведамляецца пра гібель Сяргея Касабокава (сына генерал-лейтэнанта Міхаіла Касабокава, камандуючага 49‑й арміяй).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула