БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Бульба не расце ў айфонах

20.11.2026 / 13:57

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Смаргонскі раён заклікаў у большай ступені звяртаць увагу на развіццё сельскіх тэрыторый, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Трэба ўкладваць у сялян, у зямлю. Усе вы, працэнтаў 70, напэўна, людзі сельскія. Прыехалі ў горад. А там людзей усё менш і менш, — сказаў палітык. — Трэба дапамагаць сялянам. Не таму, што я сам вясковы, калісьці працаваў у сельскай гаспадарцы. Я разумею, што вёска — гэта наша харчаванне і адзенне».

Асаблівую ўвагу ў гэтым пытанні Аляксандр Лукашэнка звярнуў на моладзь.

«Нам трэба акуратненька сваё грамадства накіроўваць туды, куды трэба. І пераконваць іх, як я часта кажу, што бульба расце не ў «айфонах», а там (на зямлі). І для таго, каб рапсавы алей ці нешта іншае атрымаць, трэба стварыць за паўмільярда даляраў прадпрыемства і там выціскаць гэты алей», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула