БЕЛ Ł РУС

Былога супрацоўніка КДБ з польскім грамадзянствам асудзілі да 14 гадоў

20.11.2026 / 14:21

Nashaniva.com

Мінскі гарадскі суд 19 лістапада вынес прысуд за «здраду дзяржаве» (арт. 356 Крымінальнага кодэкса) у дачыненні да палітзняволенага, былога супрацоўніка КДБ Ігара Сутыркі. Яму прызначылі 14 гадоў калоніі і вялічэзны штраф (памер удакладняцца), піша «Вясна».

Мужчыну затрымалі сем месяцаў таму па прыездзе ў Беларусь пасля некалькіх год жыцця ў Польшчы. 

39‑гадовага Ігара Сутырку затрымалі 10 красавіка 2026 года. Некалькі гадоў ён жыў у Польшчы, але ў красавіку прыехаў у Беларусь, дзе быў затрыманы. Яму інкрымінуюць арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве).

Вядома, што Ігар працаваў у беларускім КДБ, але звольніўся з ведамства каля 10 гадоў таму. Пасля звальнення з КДБ прыкладна ў 2014 годзе ён заняўся праграмаваннем. Паводле інфармацыі «Вясны», палітвязень, апроч беларускага грамадзянства, мае таксама польскае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула