Выйшлі беларускія казкі ў афармленні Валерыя Славука
Падарункавае выданне зборніка «Беларускія народныя казкі» ў апрацоўцы пісьменніка Алеся Якімовіча выйшла з ілюстрацыямі вядомага беларускага мастака-графіка Валерыя Славука ў выдавецтве «Папуры», піша bellit.info.
У паліграфічным плане выдавецтва зрабіла сапраўды палепшаны варыянт кнігі:
- цвёрды пераплёт
- цісненне залатой фольгай і каляровы зрэз
- стужачка-закладка
- 70+ казак
- 400+ старонак
Кніга падзяляецца на тры раздзелы: казкі пра жывёл, чарадзейныя казкі і бытавыя казкі. «Аднак гэтае падзяленне адноснае, бо ў кожнай з іх жыве магія і дабро перамагае зло»,
«Беларускія народныя казкі» ў афармленні Валерыя Славука можна прыдбаць на маркетплэйсайх Беларусі, а таксама ў стацыянарных кнігарнях, у тым ліку ў выдавецкай кнігарні «Параграф 45».