БЕЛ Ł РУС

Беларусы масава бяруць ільготныя крэдыты пад 4%

20.11.2026 / 16:09

Nashaniva.com

За першыя дзевяць месяцаў 2026 года беларускія банкі выдалі насельніцтву льготных крэдытаў на набыццё айчынных тавараў на 1,9 мільярда рублёў. Гэта амаль удвая больш, чым за ўвесь 2025 год, калі сума такіх пазык склала 960 мільёнаў рублёў, піша «Банковский вестник».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Толькі за ліпень — верасень беларусы ўзялі каля 900 мільёнаў рублёў. За студзень — верасень доля такіх крэдытаў у агульным аб'ёме спажывецкага крэдытавання дасягнула 17,1%. Такім чынам, амаль кожны пяты рубель, пазычаны на спажывецкія патрэбы, быў накіраваны на куплю беларускіх тавараў.

Найбольш актыўна льготныя пазыкі бяруць на набыццё мэблі. Крэдыты выдаюцца пад 4% гадавых, а высокі попыт на іх тлумачыцца выгаднымі ўмовамі фінансавання.

Праграму «На родныя тавары» запусцілі 4 студзеня 2024 года. Крэдыты па ёй выдае Беларусбанк на тэрмін да трох гадоў і ў памеры да 500 базавых велічынь, або 22 500 рублёў.

Спачатку праграма ахоплівала абмежаваны пералік тавараў, але пазней яго пашырылі да 35 груп, уключаючы бытавую тэхніку і драўляныя камплекты для будаўніцтва дамоў. З красавіка 2026 года пералік вытворцаў скасавалі: цяпер крэдыт можна атрымаць на любы тавар беларускай вытворчасці, які мае сертыфікат Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Праграму льготнага крэдытавання пад 4% працягнулі да канца 2026 года.

Чытайце таксама:

У Беларусі ствараюць адзіны лічбавы рэестр аграэкасядзіб

У Беларусі адзначаюць рэкордны рост унутранага і ўязнога турызму

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Каментары да артыкула