БЕЛ Ł РУС

Аналітыка Вольгу Харламаву асудзілі на 10 гадоў калоніі

20.11.2026 / 16:29

Nashaniva.com

Пра прысуд, вынесены Вользе Харламавай па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве», паведаміў праваабаронца Андрэй Стрыжак.

Вольга Харламава

Вольгу Харламаву асудзілі на 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму і 15000 базавых велічынь (675 тысяч рублёў) штрафу. 

Вольга Харламава была аналітыкам праекта Media IQ, раней часта каментавала для розных беларускіх і замежных СМІ падзеі ў Беларусі.

Затрымалі яе ў канцы чэрвеня 2025 года, а абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве па арт. 356 КК.

Праваабаронцы прызналі Вольгу Харламаву палітзняволенай. 

Чытайце таксама:

Палітолага Вольгу Харламаву арыштавалі за «здраду дзяржаве»

Былога супрацоўніка КДБ з польскім грамадзянствам асудзілі да 14 гадоў

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Каментары да артыкула