БЕЛ Ł РУС

Пад Барысавам упалявалі першую ў гэтым сезоне рысь

20.11.2026 / 16:41

Nashaniva.com

У Барысаўскай паляўнічай гаспадарцы здабылі першую ў гэтым сезоне рысь. Пра ўдалае паляванне паведаміла Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР).

Фота: БТПР

У Беларусі сезон палявання на рысь адкрыты з 1 кастрычніка 2026 года да 31 студзеня 2027-га. Такое паляванне было забароненае каля 40 гадоў, але з 2025 года яго зноў дазволілі праз павелічэнне колькасці рысяў у асобных рэгіёнах краіны.

Пры гэтым рысь, як і мядзведзь, мае ў Беларусі падвоены прыродаахоўны статус: яна адначасова адносіцца да паляўнічых жывёл і да дзікіх відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

У мінулым сезоне рысь як паляўнічы аб'ект беларусаў не вельмі зацікавіла. Кіраўнік БТПР Ігар Шуневіч, які перад тым доўга дабіваўся вяртання гэтай жывёліны ў спіс паляўнічых відаў, «каб даць больш свабоды паляўнічым у выбары здабычы ці трафея», акрэсліў вынікі таго сезону як «поўны правал». З 57 дазволеных для здабычы жывёл у мінулым сезоне было забіта толькі шэсць асобін, або каля 10,5%. Для параўнання: з 40 выдзеленых на знішчэнне мядзведзяў паляўнічыя летась забілі 39.

Чытайце таксама:

Шуневіч: Адзіная мэта дазволу палявання на мядзведзяў і рысяў — даць больш свабоды паляўнічым у выбары трафеяў

Шуневіч: Першы сезон палявання на рысяў скончыўся поўным правалам

Арганізацыя, якой кіруе Шуневіч, пахвалілася чарговым забойствам — чырванакніжнай рысі

«Попыт будзе задаволены вельмі хутка». Ігар Шуневіч расказаў пра перспектывы палявання на мядзведзя і рысь

Каментары да артыкула