У Жлобінскім раёне машына наляцела на каня. Кіроўцу давялося з салона выразаць
У Жлобінскім раёне легкавы аўтамабіль сутыкнуўся з канём. У выніку аварыі кіроўца аказаўся заціснуты ў салоне машыны, паведамляе прэс-служба МНС.
Скрыншот з відэа
Работнікі МНС, якія прыбылі на месца, з дапамогай спецыяльнага аварыйна-выратавальнага інструмента вызвалілі пацярпелага кіроўцу. Пасажырка змагла выбрацца з аўтамабіля самастойна.
Абаіх — мужчыну і жанчыну — даставілі ў бальніцу.