БЕЛ Ł РУС

Расія атакавала балістычнымі ракетамі цэнтр Крывога Рога: загінулі фельчарка і дзіця, 47 чалавек параненыя

21.11.2026 / 08:01

Nashaniva.com

Удар быў нанесены вечарам у пятніцу.

Вядома пра гібель фельчаркі і 7‑гадовага хлопчыка. 47 чалавек параненыя, сярод іх шасцёра дзяцей. Пашкоджаныя больш за 20 дамоў і бальніца, піша «Украінская праўда».

У цяжкім стане ў бальніцы знаходзіцца 7‑гадовы хлопчык. Медыкі змагаюцца за яго жыццё.

Кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Мікола Лукашук дадаў, што ў горадзе пашкоджаныя рэстаран, гаражы і аўтамабілі.

Лукашук паведаміў, што расіяне нанеслі ўдар балістычнымі ракетамі па цэнтры горада, побач з жылымі дамамі і рэстаранам. Паводле яго слоў, гэта даволі люднае месца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула