Маршруты аўтобусаў № 73 і № 133 у Мінску часова зменяцца з 21 лістапада
Гэта звязана з правядзеннем будаўнічых работ на скрыжаванні вуліц Цімірязева і Мястроўскай, пішуць «Мінск-навіны».
Фота: Мінск-навіны
Пачнуць дзейнічаць наступныя змены:
аўтобус № 73 («Лебядзіны — ДС «Сярова») будзе курсаваць па вуліцах Ціміразева, Нарачанскай, Ільянскай, Мястроўскай, а затым працягне рух па звыклым маршруце ў абодвух кірунках.
аўтобус № 133 («Лебядзіны — ДС «Карбышава»») будзе курсаваць па вуліцах Нарачанскай, Ільянскай, Мястроўскай, а затым працягне рух па звыклым маршруце ў абодвух кірунках.