БЕЛ Ł РУС

У Лунінцы з'явіўся вагон-рэстаран, дзеля якога туды едуць з іншых гарадоў

21.11.2026 / 09:46

Nashaniva.com

Рэстаран абсталявалі проста ў сапраўдным чыгуначным вагоне. Завядзенне ўжо называюць новай фішкай райцэнтра і завабліваюць наведвальнікаў стравамі беларускай кухні, піша Onliner.by.

Лунінец — горад, дзе жывуць сотні беларусаў, якія пастаўляюць ва ўсю краіну клубніцы. Вялікім райцэнтрам яго дакладна не назавеш, забаў тут не так шмат, як у буйных гарадах. Таму з'яўленне рэстарана ў сапраўдным чыгуначным вагоне стала для многіх мясцовых жыхароў сапраўднай падзеяй. Ну а дзе яшчэ ў Беларусі можна павячэраць у вагоне, які нікуды не едзе?

— Еду я неяк на працу і бачу, як каля гандлёвага цэнтра «Маяк» вялікі кран трымае чыгуначны вагон. Я пасля нават яшчэ круг зрабіла, каб паглядзець, што тут адбываецца. Для горада гэта, вядома, нешта незвычайнае, — распавяла адна з мясцовых жыхарак.

Размешчаны доўгі зялёны вагон побач з мясцовым лёдавым палацам і гандлёвым цэнтрам «Маяк». Па суседстве некалькі альтанак і кафэ «Блізка».

Вагон — гэта не самастойная ўстанова, а частка вялікага праекта грамадскага харчавання.

Дзе шукаць рэстаран

Адрас: Лунінец, вуліца Чырвоная, 160

Час працы: З 10:00 да 23:00 (панядзелак — чацвер), з 10:00 да 01:00 (пятніца — нядзеля)

Як дабрацца: Галоўныя арыенціры — лядовы палац і гандлёвы цэнтр «Маяк». Калі прыехалі ў Лунінец на цягніку або маршрутцы, да рэстарана зручней за ўсё дабрацца на таксі.

Што праўда, заказваць ежу трэба якраз у «Блізка», а потым афіцыянты прынясуць яе прама ў купэ. 

Ёсць правадніца. Але гэта звычайны манекен у касцюме работніцы Беларускай чыгункі. Адразу за ўваходам прыбіральня — прычым працоўная, усё як належыць. Далей — службовае памяшканне правадніка, некалькі купэ і агульная зала.

Можна зачыніцца ад старонніх вачэй, узлезці на верхнюю паліцу і падрамаць, а можна ўвогуле ўдакладніць чыгуначную рамантыку: апусціць рулонную штору і схавацца ад дапытлівых поглядаў.

Але, як пазней распавёў дырэктар комплексу, рабіць гэта забаронена, а за парадкам сочаць з дапамогай камер відэаназірання.

Купэ практычна нічым не адрозніваецца ад сапраўднага, хіба што стол падоўжылі, каб хапіла месца для талерак, шклянкі і стаканаў. Выглядае аўтэнтычна, і аматары падарожжаў на цягніках дакладна ацэняць.

Падрабязна апісваць гастранамічныя ўласцівасці страў не будзем: мы ж не ў рэстаране высокай кухні.

Пельмені аказаліся цалкам звычайнымі пельменямі, «Цэзар» быў сытным на свае 18 рублёў, а вось ад візуальна сімпатычнага шашлыка чакалася большага.

Таксама ў меню вагона-рэстарана ёсць сапраўдныя слімакі па-бургундску з арэхавым соусам, кары і там-ямам. Падаюць, як у рэстаранах Парыжа: са спецыяльнымі штучкамі і відэльцамі для слімакоў. Выглядае прыгожа, ды і на смак даволі нядрэнна.

Таму, калі стаміліся дранікамі і хочацца пакаштаваць нешта незвычайнае ў чыгуначным вагоне, не стрымлівайце сябе і бярыце слімакоў — не памыліцеся.

Што па коштах

Кожны раз бегчы ў стацыянарнае кафэ, каб зрабіць заказ, неабавязкова. Дастаткова даведацца нумар тэлефона бармэна, патэлефанаваць — і табе прынясуць усё проста ў купэ. Зручна, вядома, але ўсё роўна не хапала барнай стойкі ўнутры вагона.

Хацелася адчуць той самы вайб старога вагона-рэстарана, які пад гук колаў імчыцца па рэльсах кудысьці ўдаль.

Што ж, падвядзем вынікі.

«Ідэя належыць нам з мужам»

Дырэктарка кафэ «Блізка» Ганна Паўлюкевіч распавяла, што вагон-рэстаран — іх сямейны праект з мужам. Вагон набылі летась, а першыя наведвальнікі ўстанова прыняла бліжэй да канца 2025 года.

— Ганна, існуюць розныя версіі на конт таго, каму належыць вагон-рэстаран. У прыватнасці, кажуць, што ў яго куплю ўклаўся старонні інвестар. Пры гэтым у адным з ролікаў вы называлі ўстанову сямейным праектам. Як усё адбываецца насамрэч і адкуль з’явілася такая ідэя?

— Пачнём з таго, што наш Лунінец з’явіўся дзякуючы чыгунцы. Калі б не яна, магчыма, і горада б не было. У нас шмат сямейных дынастый чыгуначнікаў. Мой дзядуля таксама працаваў на чыгунцы, маці пачынала там сваю працоўную дзейнасць. А побач з месцам, дзе мы ўсталявалі вагон, знаходзіцца помнік чыгуначнікам. Таму ўсё не проста так.

Што тычыцца інвестараў, то іх у нас, вядома ж, не было. Ідэя набыцця вагона належыць нам з мужам. Яго выстаўлялі на продаж, і мы набылі на аўкцыёне. Прычым чыгунка пайшла нам насустрач і надала растэрміноўку.

На продаж выстаўлялі шмат вагонаў, так што выбар быў. Але нам спадабаўся менавіта гэты, 1984 года выпуску. Я сама нарадзілася ў тым жа годзе, таму для мяне гэта было сімвалічным. Да таго ж вагон апынуўся якасным і ўтульным.

— Наколькі на папулярнасць уплывалі блогеры?

— Яны зрабілі сваю справу. Пасля іх публікацый да нас сталі прыязджаць людзі са Стоўбцаў і іншых бліжэйшых раёнаў. Для многіх гэта ў навінку.

— На што ў меню робіце ўпор?

— Беларуская кухня. У нас ёсць смачныя бліны з рознай начынкай, дранікі, стэйкі… Ёсць і слімакі. Многім гэта не падабалася, маўляў, кухня не наша, але слімакі ў нас таксама з Беларусі.

— Праз год працы вы задаволеныя гэтым праектам?

— Вядома. Мы з мужам уклалі ў яго ўсю душу. Нас усё задавальняе, і тых мэтаў, якія ставілі перад сабой, мы дасягнулі. Але ўсё гэта запатрабавала велізарных намаганняў. Я, напрыклад, практычна кругласутачна знаходжуся на працы. Гэта ж наша справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула