БЕЛ Ł РУС

Трамп назваў самага ўплывовага чалавека ў свеце

21.11.2026 / 10:53

Nashaniva.com

Гэта не кіраўнік якой-небудзь краіны.

Джэй Дзі Вэнс, Стывен Мілер, Марка Рубіа і Дональд Трамп, фота Finn Gomez/Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў кіраўніка апарату Белага дома Стывена Мілера самым уплывовым чалавекам у свеце. Пра гэта амерыканскі лідар заявіў на брыфінгу ў Белым доме.

«Цяпер у гэтым пакоі знаходзіцца самы магутны чалавек у свеце — кіраўнік апарату Стывен Мілер. Ён лепшы за гэтых дваіх», — сказаў Трамп, паказаўшы на дзяржаўнага сакратара Марка Рубіа і віцэ-прэзідэнта Джэй Дзі Вэнса, якія стаялі побач.

Затым ён звярнуўся да Мілера: «Не хочаш балатавацца ў прэзідэнты?»

Стывен Мілер — адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Дональда Трампа і архітэктар ягонай жорсткай іміграцыйнай палітыкі. Раней ён ужо займаў пасаду намесніка кіраўніка апарату Белага дома і дарадцы па нацыянальнай бяспецы, а таксама адыгрываў ключавую ролю ў арганізацыі масавых дэпартацый нелегальных мігрантаў.

Чытайце таксама:

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера

Каментары да артыкула