БЕЛ Ł РУС

Меланія Трамп заявіла пра імавернае перамір'е ва Украіне перад Калядамі

21.11.2026 / 12:19

Nashaniva.com

Першая лэдзі ЗША заявіла, што вядзецца праца над новым спыненнем агню паміж Расіяй і Украінай. Пра гэта яна сказала ў каментары тэлеканалу Fox News 20 лістапада.

Меланія Трамп. Фота: Heather Diehl / Getty Images

У адказ на пытанне, што б яна хацела атрымаць на Каляды, Трамп пагадзілася, што гэта быў бы мір ва ўсім свеце, і дадала: «Але найперш я хацела б большай колькасці пагадненняў аб спыненні агню. Мы маглі б дасягнуць гэтага вельмі хутка, калі Украіна і Расія будуць гатовыя».

Трамп адзначыла, што перамовы на гэты конт ужо вядуцца, але не стала раскрываць падрабязнасцей.

«Таму, магчыма, да Калядаў у нас будзе яшчэ адно пагадненне аб спыненні агню», — адзначыла яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула