У Гомельскім маладзёжным тэатры Караткевіча паказваюць па-руску
У афішы няма ніводнага беларускамоўнага спектакля.
У афішы на лістапад няма ніводнай іншай беларускамоўнай пастаноўкі. Усе назвы і апісанні спектакляў пададзеныя па-руску, піша Homeldays.
Прэм’ера «Дзікага палявання караля Стаха» адбылася 11 мая 2025 года. Тэатр вызначае жанр пастаноўкі як неануар, узроставае абмежаванне — 16+. Рэжысёр і аўтар інсцэніроўкі — Дэвід Разумаў, мастачка-пастаноўшчыца — Таццяна Стысіна.
У спектаклі расказваецца пра маладога этнографа, які трапляе ў стары замак і пачынае расследаваць таямніцу дзікага палявання. Аднак беларускі класічны твор гледачам прапануюць у рускамоўнай версіі.
Уся афіша — па-руску
У лістападаўскім рэпертуары тэатра — пастаноўкі паводле твораў Льва Талстога, Аляксандра Пушкіна, Уільяма Шэкспіра і замежных аўтараў.
Па-руску аформленыя і назвы дзіцячых спектакляў, а таксама гастрольныя паказы Мазырскага драматычнага тэатра імя Івана Мележа.
На афіцыйным сайце Гомельскага маладзёжнага тэатра лістападаўская афіша таксама размешчаная на рускай мове.