У Фінскай затоцы дроны атакавалі расійскае грузавое судна, якое накіроўвалася ў Калінінград
Гэта адбылося ў нейтральных водах.
Ілюстрацыйнае фота
У нейтральных водах Фінскай затокі, за тры марскія мілі ад мяжы Расіі, два беспілотнікі атакавалі грузавое судна, якое накіроўвалася ў Калінінград. Пра гэта паведаміў губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка.
«У гэты момант праводзіцца эвакуацыя экіпажу. Наступствы ўдакладняюцца», — дадаў ён.